Лукашэнка: Менск стане сталіцай ЗША. ВІДЭА

«Я абяцаю вам, што праз два гады Менск стане сталіцай Злучаных Штатаў Амэрыкі», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся да спартоўцаў і публікі, якія сабраліся на менскім стадыёне «Дынама» на легкаатлетычны матч Эўропа-ЗША.

«Удакладняю, каб не западозрылі ў нядобрым, быццам мы Амэрыку хочам далучыць, — працягваў Лукашэнка. — На гэтыя дні, калі вы нам даверыце, Менск стане сталіцай ЗША, бо ЗША павінны праводзіць гэты матч. З Дональдам Трампам мы дамовімся — у 21-м годзе ён пераможа на выбарах (насамрэч, прэзыдэнцкія выбары з ЗША адбудуцца ў 2020 годзе — РС), і, я думаю, зьявіцца на гэтым стадыёне сталіца чарговых легкаатлетычных гульняў— матчу стагодзьдзя».