Падзеі 10 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
10 верасьня 1893 году нарадзіўся Аляксандар Ляўданскі, беларускі гісторык і археоляг. Арганізатар першых навукова-археалягічных экспэдыцый у БССР. Арыштаваны 19 траўня 1937, расстраляны НКВД. Рэабілітаваны ў 1958.
Таксама ў гэты дзень
1990 — пачалася ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».
1996 — ААН зацьвердзіў Дамову аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў.
У гэты дзень нарадзіліся
1923 — Мікола Бірыла, беларускі мовазнаўца, акадэмік. Асноўныя навуковыя працы датычылі беларускай дыялекталёгіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы і культуры мовы.
1929 — Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.
У памяці
1866 — памёр Міхаіл Мураўёў, расейскі генэрал, кіраўнік падаўленьня паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі
1916 — памёр Аляксандар Ельскі, беларускі краязнавец, гісторык, літаратар, этнограф, публіцыст.