Беларус Андрэй Курэйчык — аўтар сцэнараў папулярных расейскіх фільмаў. Адзін з апошніх, «Движение вверх», стаў самым касавым за ўсю гісторыю сучаснага расейскага кінапракату, сабраўшы ў пракаце каля 55 мільёнаў даляраў. А ганарар Курэйчыка за праект даходзіць да 100 тысяч даляраў.
У Беларусі Курэйчык спрабуе сябе ў якасьці рэжысэра малабюджэтных фільмаў і актора-эпізодніка. Нядаўна ён зьняўся ў рамантычнай ролі ў фільме «Купала», рэліз якога «Беларусьфільм» плянуе на канец 2020 году. Колькі яму заплацілі за ролю залётніка каханай паэта, як з гэтым зьвязана банкруцтва нацыянальнага кінавытворцы і чаму ў Беларусі няма харасмэнту — сцэнарыст расказвае ў аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква».
Спадабалася відэа? Не забудзьцеся падпісацца на наш канал у YouTube і паставіць «званочак», каб не прапусьціць наступныя відэа!
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.