«Гэта вельмі значны крок, высакародная справа», — адрэагаваў прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз на абмен зьняволенымі паміж Украінай і Расеяй, які адбыўся 7 верасьня.
Абмен прайшоў у фармаце «35 на 35». Сярод вызваленых у рамках абмену зьняволеных паміж Кіевам і Масквой быў і Павел Грыб — студэнт Кіева-Магілянскай акадэміі, грамадзкі актывіст. Ва ўзросьце 19 гадоў быў выкрадзены расейскімі спэцслужбамі з тэрыторыі Беларусі.
«Мы шчыра гэтаму радыя, перш за ўсё, па-чалавечы. Людзі вернуцца да сваіх родных і блізкіх — што можа быць важней?», — сказаў прэс-сакратар, камэнтар якога знаходзіцца на старонцы МЗС у Facebook.
«Гуманітарны працэс зрушыўся з мёртвай кропкі. Бакі наўпрост дасягнулі дамоўленасьці аб абмене, — адзначыў Глаз. — Мы лічым, што гэта вельмі станоўчыя зрухі, канкрэтнае дзеяньне, выкананьне важнага пункта менскіх пагадненьняў. І мы гэта горача вітаем. Так, гэта першы крок. Ён заўсёды даецца цяжка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 35 на 35: Украіна і Расея завяршылі абмен вязьнямі. Хто ў сьпісах вызваленыхПа яго словах, Аляксандр Лукашэнка пастаянна падкрэсьліваў неабходнасьць шчырай зацікаўленасьці ўсіх бакоў ва ўрэгуляваньні сытуацыі.
«Разумеем, што сёньня зрушыць працэс з мёртвай кропкі можна толькі, калі пачынаць з малых крокаў. Мы спадзяемся, што гэта пазытыўны рух працягнецца і ў канчатковым выніку прывядзе да галоўнага выніку — міра! Беларусь рабіла і будзе рабіць для гэтага ўсё што ад яе залежыць», — гаворыцца ў заяве МЗС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каго на што абмянялі Ўкраіна і Расея