З ініцыятывы ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова прэзыдэнтаў Украіны і Расеі Ўладзіміра Зяленскага і Ўладзіміра Пуціна. Пра гэта ў суботу паведаміла прэс-служба Крамля.
Суразмоўцы далі «пазытыўную ацэнку вызваленьню і перадачы ўтрымліваных ва Ўкраіне і ў Расеі асобаў.
«Акцэнтаваны перш за ўсё гуманітарны аспэкт гэтай акцыі, якая мае вялікае значэньне для нармалізацыі і аздараўленьня двухбаковых адносінаў », - гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі хоча хутка вызваліць і зьняволеных крымскіх татараў і скончыць вайнуШто да праблематыкі «ўнутрыўкраінскага ўрэгуляваньня» (так прэс-служба Крамля згадала пра канфлікт у Данбасе — РС), лідэры дзяржаваў падкрэсьлілі важнасьць захаваньня рэжыму спыненьня агню, а таксама пасьлядоўнага разьвядзеньня сіл і сродкаў на лініі судакрананьня суперных бакоў, адзначае прэс-служба.
Акрамя таго, прэзыдэнты дамовіліся аб далейшых кантактах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 35 на 35: Украіна і Расея завяршылі абмен вязьнямі. Хто ў сьпісах вызваленых