Адкрыцьцё адбылося 7 верасьня падчас Дня гораду. Людзі прынесьлі сьцягі з Пагоняй і разгарнулі вялікі бел-чырвона белы сьцяг.
На адкрыцьцё прыйшлі людзі з нацыянальнымі сьцягамі. Міліцыя нікога не чапала. На адкрыцьці прысутнічала некалькі соцень чалавек. Нацыянальных сьцягоў было больш, чым дзяржаўных.
Помнік вялікаму князю стаіць на пляцоўцы ля Лідзкага замку. Пастамэнт помніку абліцаваны гранітам у колер Лідзкага замку. На ім надпіс — «Гедымін» і герб «Калюмны». Помнік усталёўвалі на грошы лідзкага прадпрыемства «Белтэкс оптык».
Помнік зрабілі па эскізе скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, якія выйгралі ў конкурсе на стварэньне помніка ад Лідзкага райвыканкаму.
Нячай і Аганаў — аўтары мэмарыялу ў Курапатах, усталяванага летась.
Гедзімін — вялікі князь літоўскі ў 1316–1341 гадах, які ўдвая павялічыў тэрыторыю ВКЛ. Падчас яго кіраваньня мураваныя замкі зьявіліся ў Лідзе, Медніках, Крэве і Віцебску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рашэньне пра фінансаваньне прынялі цягам дня». Спонсар расказаў, чаму вырашыў падарыць Лідзе помнік Гедзіміну