Міліцыя затрымала жыхарку Менску, яе падазраюць у махлярстве. Жанчына абяцала «вырашыць пытаньне» з чаргой на кватэру.
Цягам двух гадоў жанчына прапаноўвала людзям дапамогу: прасунуцца ў чарзе на будаўніцтва або набыцьцё кватэры, паведамляе сайт сталічнай міліцыі.
Мінчанка казала, што мае сувязі з дзяржаўнымі чыноўнікамі, якія адказваюць за пытаньні нерухомасьці. Па зьвестках міліцыі, яна брала грошы, але нікому нікуды не перадавала, а траціла на свае патрэбы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 нечаканых лічбаў з жыцьця беларусаў
Ад яе дзеяньняў пацярпелі 8 чалавек і ў міліцыі мяркуюць, што падманутых грамадзянаў можа быць болей. Жанчыне пагражае да 7 зьняволеньня.