Падзеі 8 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
8 верасьня 1514 году адбылася бітва пад Воршай. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі.
Таксама ў гэты дзень
1380 — адбылася Кулікоўская бітва, войска Маскоўскага княства на чале з Дзьмітрыем Данскім перамаглі войска Залатой Арды.
1504 — Мікелянджэлё скончыў працу над скульптурай «Давід».
1636 — заснаваны Гарвардзкі ўнівэрсытэт — найстарэйшы і адзін з найбольш аўтарытэтных унівэрсытэтаў ЗША.
1655 — швэдзкія войскі занялі Варшаву.
1708 — расейскія войскі, якімі камандаваў генэрал Радзівон Боўр, на загад расейскага цара Пятра I спалілі Магілёў.
1844 — выйшла першая кніга «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях».
1973 — перакрытая рака Вілія, створанае самае вялікае ў Беларусі Вілейскае вадасховішча.
1989 — заснавалі Народны рух Ўкраіны.
1990 — у Полацку адкрыты музэй беларускага кнігадруку.
1991 — Македонія абвясьціла незалежнасьць.
1992 — на плошчы Незалежнасьці ў Менску адбылася прысяга на вернасьць Бацькаўшчыне вялікага мноства дзейных афіцэраў і афіцэраў запасу. Былыя савецкія вайскоўцы такім чынам станавіліся абаронцамі Беларусі. Наладзілі прысягу дэпутаты Апазыцыі БНФ і Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1910 — Жан-Луі Баро, францускі актор і рэжысэр.
1938 — Анатоль Грачанікаў, беларускі паэт, перакладчык.
У памяці
1873 — Яўстах Тышкевіч, беларускі археоляг.
2003 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.