На 1000-годзьдзе Берасьця Аляксандар Лукашэнка падарыў жыхарам гораду асобнік Берасьцейскай (так званай Радзівілаўскай) бібліі, паведамляе БелТА. Выкупілі Біблію мясцовыя прадпрымальнікі.
На 1000-годзьдзе Берасьця Аляксандар Лукашэнка прывёз жыхарам гораду Радзівілаўскую Біблію.
«У год малой радзімы гэтая вечна жывая кніга вяртаецца дадому. Нашы продкі лічылі, што горад, у якім выдавалася Біблія, знаходзіцца пад асаблівай абаронай нябёсаў. Яго ніколі ня змогуць сьцерці ні час, ні людзі. Падносячы вам гэты дар, я памятаю, што гэта стала магчымым дзякуючы вашым прадпрымальнікам, якія за ўласныя грошы набылі і прывезьлі на радзіму гэты вялікі падарунак», — адзначыў Лукашэнка.
Берасьцейская Біблія — другі (пасьля каталіцкай бібліі Леапаліта) поўны пераклад Сьвятога Пісьма на польскую літаратурную мову XVI стагодзьдзя, выдадзены на сродкі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1563 годзе. Ён стаў адным зь першых поўных перакладаў новага часу з моваў арыгіналу: арамейскай і грэчаскай. Берасьцейская Біблія лічыцца самай вялікай і багата аформленай беларускай друкаванай кнігай XVI стагодзьдзя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск двума словамі адказаў, ці дарыў Лукашэнку «Тэслу»Кнігу адкрывае ліст-прысьвячэньне, які Радзівіл Чорны адрасаваў каралю Жыгімонту II Аўгусту. Паводле спэцыялістаў, наклад гэтай Бібліі быў ня большы за 500 асобнікаў, зь якіх захаваліся адзінкі.