Маскоўскі суд прызнаў актывіста Канстанціна Котава вінаватым у неаднаразовым парушэньні правілаў правядзеньня масавых акцый. Яму далі чатыры гады калёніі агульнага рэжыму. Суд палічыў дастатковымі доказамі ягонай віны «21 агітацыйны плякат, тэчку-хуткасшывальнік зь улёткамі і праект агітацыйнай прамовы».
Слухачы ў зале крычалі судзьдзі «Ганьба!», «Выкінь свой дыплём цяпер», «Станіслаў Мінін — злачынец» і «Свабоду Котаву».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высланага зь Менску ўдзельніка акцыі пратэсту 27 ліпеня затрымалі ў МасквеЗа лета 2019 года Котава тройчы арыштоўвалі або штрафавалі па адміністрацыйных справах за розныя пратэстныя акцыі: у тым ліку ў падтрымку журналіста Івана Голунова і незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Масгардумы. 10 жніўня мужчыну зноў затрымалі ў цэнтры Масквы.
Абарона Котава настойвала, што яго пратэсты «не ўяўлялі пагрозы і не прычынiлi шкоды здароўю грамадзян, грамадзкаму парадку і бясьпецы». Але судзьдзя палічыў, што небясьпека ад пратэстаў Котава была.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад справы БелТА ў Беларусі да справы Галунова ў РасеіНа судзе, зачытваючы прысуд, судзьдзя пералічыў абвінавачваньні і адміністрацыйныя справы Котава і заявіў, што той працягнуў сваю дзейнасьць, «не зрабіўшы належных высноў, пагарджаючы ахоўваемымі канстытуцыяй каштоўнасьцямі Расеі».
Судзьдзя Станіслаў Мінін падчас абвяшчэньня прысуду загадаў вывесьці з залі некалькі чалавек, якія скандавалі «Невінаваты! Невінаваты! Свабоду!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд прызначыў першыя турэмныя тэрміны ўдзельнікам маскоўскага пратэсту
- Паводле дадзеных «Медиазоны», Котаў — 34-гадовы праграміст з Масквы, які захапіўся палітычным актывізмам прыкладна год таму. Ён адзін з ініцыятараў штодзённых пікетаў каля адміністрацыі прэзыдэнта ў падтрымку абмена расейскіх і ўкраінскіх палітвязьняў.
- Рашэньне аб яго арышце была вынесена нягледзячы на тое, што за абвінавачанага паручыліся некалькі чалавек, у тым ліку: сямёра маскоўскіх муніцыпальных дэпутатаў, палітык Рыгор Яўлінскі, пісьменьніца Людміла Ўліцкая, пісьменьнік Віктар Шандаровіч і іншыя. Сьледства сьцьвярджала, што калі Котава пакінуць на волі, то ён зможа схавацца, паўплываць на ход расьсьледаваньня або зьнішчыць доказы: гэта стандартная аргумэнтацыя пракуратуры ў падобных справах.
- Артыкул 212.1 КК быў прыняты ў новай рэдакцыі 2014 году і атрымаў шырокую вядомасьць у студзені 2015 года, калі па ёй прысудзілі да трох гадоў калёніі агульнага рэжыму актывіста Ільдара Дадзіна (максымальнае пакараньне па артыкуле складае да 5 гадоў турмы). Дадзіна адправілі ў калёнію ў Сегежа ў Рэспубліцы Карэлія, адкуль праз некалькі месяцаў ён паведаміў пра катаваньні з боку ахоўнікаў і кіраўніцтва калёніі. У канцы лютага 2017 года Дадзін выйшаў на волю, а пазьней Вярхоўны суд адмяніў яго прысуд, бо палічыў, што рашэньне аб рэальным тэрміне ў калёніі было прынята з парушэньнямі. Аднак Вярхоўны суд прызнаў пры гэтым законным сам артыкул 212 КК.
- Справа Котава — першы выпадак за апошнія некалькі гадоў, калі падсьледных па гэтым артыкуле арыштоўваюць, раней суды ў асноўным абіралі для абвінавачаных па ёй больш мяккія меры стрыманьня.