Ураган «Дорыян» пазбавіў жыцьця сама меней 20 чалавек на Багамах, паведаміў прэм’ер-міністар Багамскіх астравоў Г'юбэрт Мініс.
Па дадзеных ААН, каля за 70 000 чалавек «неадкладна запатрабуе жыцьцёва неабходнай дапамогі» на Багамах. Пацярпелым патрэбна пітная вада, ежа, лекі і прытулак.
Па стане на поўнач 5-га верасьня (7.00 у Менску) ураган знаходзіўся на адлегласьці 168 кілямэтраў ад найбуйнейшага гораду штату Паўднёвая Караліна — Чарльстону. Чакаецца, што на працягу дня «Дорыян» апынецца ў «небясьпечнай блізкасьці» ад узьбярэжжа Флорыды і Джорджыі.
Катэгорыя ўрагану «Дорыян» зноў павысілася да трэцяй зь пяці магчымых. Паводле дадзеных Нацыянальнага ўраганнага цэнтру, які базуецца ў Маямі, шторм ідзе да берагоў ЗША з хуткасьцю 11,2 кілямэтар за гадзіну. Максымальная хуткасьць парываў ветру складае 184 кілямэтры за гадзіну.
Паводле Чырвонага Крыжа, «Дорыян» моцна пашкодзіў або зьнішчыў амаль палову дамоў на астравах Вялікі Багама і Абака.