Дата дня
1918 — у Расеі абвешчаны «чырвоны тэрор», комплекс карных мераў бальшавікоў супраць «контрарэвалюцыйнай дзейнасьці», у межах якіх расстралялі без суду ня менш як 140 тысяч чалавек.
Таксама ў гэты дзень
1917 — нарадзіўся Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. На працягу 1982–1997 гадоў Сажыч узначальваў Раду БНР.
1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» узялі ў закладнікі, а потым забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў.
1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці».
У гэты дзень нарадзіліся
1638 — Людовік XIV, кароль Францыі, які быў на пасадзе 72 гады.
1860 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог.
1901 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, палітычны дзяяч.
1901 — Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
1946 — Фрэдзі Мэрк’юры, брытанскі рок-музыка, лідэр гурту Queen.
У памяці
1569 — Пітэр Брэйгель старэйшы, флямандзкі мастак.
1937 — Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст.
1997 — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру 1979 году
2005 — Зьміцер Кісель, беларускі публіцыст, журналіст, гісторык.