Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Станіслаў Зась падзяліўся з журналістамі газэты «Звязда» вынікамі нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.
«Кожны супрацоўнік ведамства павінен пачуць дакладны сыгнал: працаваць, ігнаруючы прынятыя правілы, законы, нельга. Працаваць «па паняцьцях», як табе зручна і хочацца, недапушчальна. Ёсьць пэўныя рамкі, усе павінны іх прытрымлівацца. Перш за ўсё людзі, якія носяць пагоны», — сказаў Зась.