Лукашэнка: Залежнасьць ад Расеі, няхай і братняй, вельмі вялікая

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Галоўная задача — дывэрсыфікацыя рынкаў збыту, заявіў Лукашэнка на эканамічнай нарадзе 4 верасьня, піша БелаПАН. Сёньня большасьць тавараў ідзе ў Расею. «Залежнасьць вельмі вялікая, хай нават і ад братэрскай краіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Праз гэтую залежнасьць пытаньне канчатковых прапаноў наконт супрацы з Расеяй у рамках перамоў і выпрацоўкі праграмы дзеяньняў застаецца актуальным, адзначыў Лукашэнка.