Галоўны рэдактар выдавецтва «Тэхналёгія» Зьміцер Санько разам з братам Юрыем выдалі кнігу пра сваю родную вёску «Слаўнае сяло Азярычына».
Кнігі пра вёскі зьяўляліся ў Беларусі і дагэтуль, але новае выданьне ўнікальнае сваім зьместам і аб’ёмам.
Чытач кнігі даведаецца пра дапісьмовую гісторыю Азярычына і вынікі археалягічных дасьледаваньняў навакольляў вёскі. Зьмешчаныя ў кнізе гістарычны нарыс і архіўныя дакумэнты, у тым ліку рэвіскія сказкі. Ёсьць там і апісаньне гаворкі Азярычына, слоўнік гэтай гаворкі з тэкстамі прыкладаў, імяньнік вёскі, мікратапанімія, мясцовыя песьні з нотамі, успаміны жыхароў, фотаархіў, мартыралёг і шмат чаго іншага.