У Маскве ў ноч на 2 верасьня паліцыя затрымала ўдзельніка акцыі 27 ліпеня ў расейскай сталіцы Мікіту Чырцова. Раней яго абвясьцілі ў вышук у справе аб масавых беспарадках і 30 жніўня выслалі зь Беларусі.
Як паведамляе праваабарончы партал «ОВД-Инфо», Чырцова ўжо даставілі ў аддзяленьне паліцыі. Паводле крыніцы ТАСС у праваахоўных органах, яму ўжо прад’явілі абвінавачаньне ў нападзе на паліцыянта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзельніка акцыі пратэсту ў Маскве выслалі зь Беларусі28 жніўня Мікіту Чырцова затрымалі ў Менску і перадалі міграцыйным службам Беларусі для высылкі ў Расею. Паводле дадзеных СМІ, расейскія ўлады абвясьцілі яго ў вышук у сувязі са справай аб масавых беспарадках у Маскве ў канцы ліпеня. Раней Чырцова ўжо аштрафавалі ў адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь выдасьць Расеі ўдзельніка акцыі пратэсту ў Маскве27 ліпеня ў Маскве прайшлі акцыі ў падтрымку незалежных кандыдатаў на выбарах у Маскоўскую гарадзкую думу. Пратэсты разагналі супрацоўнікі паліцыі і Расгвардыі. Затрымалі амаль 1400 чалавек.
Пасьля акцыі Сьледчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу аб масавых беспарадках у Маскве. Арыштаваныя 15 чалавек. Ім пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўленьня волі. Праваабаронцы адзначаюць, што нічога з таго, што можна кваліфікаваць як «масавыя беспарадкі», у Маскве не адбывалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве працягваюць пратэставаць супраць штучных абмежаваньняў на выбары