У гарадзкім пасёлку Рудзенск (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці) 31 жніўня адкрылі помнік на магіле паэта, заснавальніка БелаПАН і інтэрнэт-газэты naviny.by Алеся Ліпая.
Ён устаноўлены побач з пахаваньнямі яго маці і сястры. Аўтар помніка – скульптар Вадзім Мацкевіч.
Частка сродкаў на ўстаноўку помніка сабрана на плятформе Ulej.by. Грошы ахвяравалі больш за 230 карыстальнікаў.
Алесь Ліпай, журналіст, паэт, выдавец, памёр 23 жніўня 2018 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год без Алеся Ліпая. 10 фактаў пра паэта, журналіста, заснавальніка БелаПАН