У Адэсе прайшоў ЛГБТ—парад «Марш роўнасьці»

Паліцыя затрымлівае праціўніцу ЛГБТ у Адэсе, архіўнае фота

Некалькі соцень чалавек 31 жніўня правялі ў Адэсе ўзгоднены з праваахоўнымі органамі ЛГБТ—парад «Марш роўнасьці».

Як паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода, да акцыі далучыліся прадстаўнікі шасьці замежных пасольстваў. Удзельнікі шэсьця разгарнулі вясёлкавы банэр даўжынёй больш за дзесяць мэтраў.

У акцыю паспрабавалі ўмяшацца праціўнікі ЛГБТ. Адна з іх разгарнула плякат з надпісам «Гомасэксуалізм — не прысуд, выйсьце ёсьць».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску вывесілі плякаты супраць гамафобіі. ФОТА

Удзельнікі шэсьця на выкрыкі апанэнтаў адказвалі «Наша пазыцыя — гэта свабода. Адэса свабодны горад».

Некалькіх праціўнікаў акцыі затрымала паліцыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Быў на карачках, увесь у крыві» — у Менску невядомы напаў на ЛГБТ-кампанію. Адзін хлопец у шпіталі