Прэзыдэнты ЗША і Украіны — Дональд Трамп і Уладзімір Зеленскі — у бліжэйшым часе сустрэнуцца ў Варшаве. Пра гэта заявіў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан, які знаходзіцца зь візытам у Кіеве.
Паводле Болтана, у прэзыдэнтаў «будзе магчымасьць пагаварыць» ў сталіцы Польшчы ў рамках мерапрыемстваў з нагоды 80 годзьдзя пачатку Другой сусьветнай вайны — 1 верасьня.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на гэтыя мерапрыемствы не запрошаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка не паедзе ў Польшчу, бо не запрасілі Пуціна — RzeczpospolitaБолтан падкрэсьліў, што афіцыйна пра сустрэчу Трампа і Зяленскага пакуль не абвяшчалася, аднак ён выказаў упэўненасьць у тым, што яна адбудзецца. Гэта будзе першая сустрэчы лідэраў ЗША і Ўкраіны пасьля абраньня Зяленскага прэзыдэнтам.
Сам Трамп раней казаў, што цягам бліжэйшых месяцаў Зяленскі наведае зь візытам ЗША.
З Кіеве Болтан накіруецца ў Малдову, а потым наведае Беларусь і сутрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтую інфармацыю агенцтву Reuters пацьвердзілі ў адміністрацыі кіраўніка Беларусі.