Украінскае канструктарскае бюро «Паўднёвае» паведаміла ўвечары 24 жніўня пра пасьпяховыя выпрабаваньні ступені ракеты-носьбіта «Цыклён-4».
Гэта першыя падобныя выпрабаваньні ў гісторыі найноўшай Украіны, яны прайшлі напярэдадні 28-й гадавіны Незалежнасьці краіны.
«Гэта заключныя і важнейшыя выпрабаваньні перад першымі лётнымі выпрабаваньнямі трэцяй ступені ракеты-носьбіта „Цыклён-4“ — менавіта ён будзе працаваць непасрэдна ў космасе і выводзіць спадарожнікі ў мэтавы пункт», — паведаміла бюро на афіцыйнай фэйсбук-старонцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спадарожнікі, спэктромэтры, зандаваньне Зямлі — 5 касьмічных дасягненьняў Беларусі