Корж узяў Менск. Паглядзіце, як тысячы фанатаў беларускага рэпэра зьбіраюцца на канцэрт
Выступ Макса Каржа — галоўны канцэрт лета ў Беларусі.
А можа нават і самы маштабны канцэрт у гісторыі краіны.
Ён праходзіць 24 жніўня ў Менску на стадыёне «Дынама». На яго прададзена 30 тысяч квіткоў.
Шчасьце: від сьпераду...
...і са сьпіны.
На канцэрт беларускага рэпэра зьехаліся і фанаты з суседніх краінаў.
Ахова паўсюль.
Сымболіка не забароненая.
Затрымалі хлопца за тое, што зь сябрамі прынесьлі калёнку ў чаргу на ўваход, танчылі і слухалі музыку.
Прапановы схаваць калонку і разысьціся АМАПаўцаў не задаволілі. Хлопца зьвезлі не міліцэйскам бусе.
Пасьля забралі яшчэ і яго сябра.
Дзяўчыну не хацелі пускаць на стадыён з мыліцамі.
Украінскі сьцяг не забаронены.
Корж узяў Менск!