Міністэрства абароны Расеі правяло навучальны запуск балістычных ракет «Сінь» і «Булава» з атамных падводных лодак «Тула» і «Юры Далгарукі». Аб гэтым паведамляецца на сайце міністэрства.
Выпрабаваньні праведзеныя на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт краіны Ўладзімір Пуцін паабяцаў «сымэтрычны адказ» на пуск наземнага варыянту крылатай ракеты «Тамагаўк» у ЗША.
Расейскія ракеты былі выпушчаныя з прыполюснага раёну Паўночнага Ледавітага акіяну і з акваторыі Барэнцава мора. Яны пасьпяхова дасягнулі навучальных цэляў на палігонах у Архангельскай вобласьці і Камчатцы, паведамляе Міністэрства абароны РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2 жніўня Дамова аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці паміж Расеяй і ЗША спыніла дзеяньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін зрабіў заяву наконт амэрыканскіх ракетаў- 2 жніўня ЗША афіцыйна спынілі свой удзел у Дамове аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці. У Вашынгтоне лічаць, што прынятая на ўзбраеньне ў Расеі ракета 9М729 «Наватар» парушае ўмовы дакумэнту. Расея гэтыя абвінавачваньні абвяргае, але таксама прыпыніла свой удзел у дамове.
- 18 жніўня Пэнтагон выпрабаваў наземны варыянт ракеты «Тамагаўк» у рамках распрацоўкі новага пакаленьня ракет сярэдняга радыюсу дзеяньня. Пуцін даручыў Міністэрству абароны, МЗС і іншым ведамствам «прыняць вычарпальныя меры па падрыхтоўцы сымэтрычнага адказу» на пуск.