Жыхары Капылю клічуць Лукашэнку ў госьці, хоць той і «перадумаў». ВІДЭА

21 жніўня Аляксандар Лукашэнка паабяцаў наведаць Капыльскі раён — «самы аддалены раён Менскай вобласьці». Насамрэч, ён агаварыўся. Як удакладнілі на дзяржаўным тэлебачаньні, ён паедзе ў Крупкі. Чаго каштавала памылка прэзыдэнта, мы даведаліся ў жыхароў Капылю.