Ужо сёньня: дзень народзінаў Пімена Панчанкі

Пімен Панчанка. Здымак з фондаў БДАМЛМ

Падзеі 23 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

23 жніўня 1917 году нарадзіўся беларускі паэт Пімен Панчанка.

Таксама ў гэты дзень

1653 — Крычаву нададзена Магдэбурскае права і герб.

1939 — у Маскве паміж Нямеччынай і СССР падпісаная дамова пра ненапад, у тайным пратаколе да якой зацьверджаны падзел Усходняй Эўропы (Пакт Молатава-Рыбэнтропа).

1989 — 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня-Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.

У гэты дзень нарадзіліся

1898 — Генрык Лаўмянскі, дасьледчык гісторыі ВКЛ.

1938 — Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.

У памяці

1955 — памёр Іван Краскоўскі, беларускі і ўкраінскі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, пэдагог. Сябра ўраду Ўкраінскай народнай рэспублікі, старшыня дыпляматычнай місіі УНР на Каўказе, кансультант беларускай дэлегацыі на перамовах з УНР. Арыштаваны 8 ліпеня 1930 па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», сасланы на 5 гадоў у Самару. Паўторна арыштаваны 4 лістапада 1937, 19 сакавіка 1940 вызвалены з-пад сьледзтва.

2018 — памёр Алесь Ліпай, заснавальнік БелаПАН, найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва ў Беларусі, якое працуе ад 1991 году. У 1988 годзе стаў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Алесь Ліпай падчас сьвяткаваньня 100 год Беларускай Народнай Рэспублікі, 25 сакавіка 2018