Масква пракамэнтавала выпрабаваньне амэрыканскай крылатай ракеты, якое было б забароненае ў рамках спыненай Дамовы аб ракетах сярэдняй і малой дальнасьці, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Расея абвінаваціла ЗША ў нагнятаньні напружанасьці, што выявілася ў выпрабаваньні крылатай ракеты наземнага базаваньня. Пры гэтым у Маскве заявілі, што не зьбіраюцца ўцягвацца ў гонку ўзбраеньняў.
«Усё гэта выклікае шкадаваньне. ЗША відавочна ўзялі курс на нагнятаньне ваеннай напружанасьці. Але мы на правакацыі не паддаемся», — заявіў намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША выпрабавалі крылатую ракету наземнага базаваньняНапярэдадні Пэнтагон паведаміў аб правядзеньні выпрабаваньня крылатай ракеты звычайнай канфігурацыі — яна патрапілі ў цэль, праляцеўшы больш за 500 кіляметраў. Гэта здарылася ўпершыню пасьля спыненьня дзеяньня пагадненьня аб абмежаваньні ядзерных узбраеньняў.
2 жніўня ЗША афіцыйна выйшлі з Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай дальнасьці. У адпаведнасьці з дакумэнтам праведзенае ракетнае выпрабаванне было б забароненае.