Міністэрства абароны ЗША абвясьціла аб праведзеным выпрабаваньні крылатай ракеты наземнага базаваньня.
Яшчэ тры тыдні таму далёкасьць яе палёту падпадала пад дамову, якая забараняла ракеты сярэдняй далёкасьці (ДРСМД). Пасьля спыненьня дзеяньня гэтай расейска-амэрыканскай дамовы адкрыліся магчымасьці для выпрабаваньняў новага ўзбраеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2 жніўня Дамова аб ракетах сярэдняй і малой далёкасьці паміж Расеяй і ЗША спыніла дзеяньнеЯк заявіла прэс-служба Пэнтагону, ракета, запушчаная 18 жніўня з выспы Сан-Нікаляс у Каліфорніі, дакладна папала ў цэль, праляцеўшы больш за 500 кілямэтраў.
Раней ЗША не маглі распрацоўваць ракеты наземнага базаваньня далёкасьцю ад 500 да 5 500 км з-за абавязацельстваў па Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці, заключанай з Савецкім Саюзам у 1987 годзе. ЗША выйшлі з гэтай дамовы 2 жніўня 2019 году, патлумачыўшы сваё рашэньне тым, што Расея на працягу многіх гадоў парушала двухбаковыя дамоўленасьці.