Прадстаўніца пракуратуры зьвязвае гэта са справай супраць дырэктара Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро.
У кабінэце намесьніцы генпракурора Ўкраіны знайшлі прыстасаваньне для праслухоўваньня, паведаміла прэс-сакратарка генэральнага пракурора Юрыя Луцэнкі, Ларыса Сарган.
«У службовым кабінэце намесьніка генэральнага пракурора былі выяўленыя несанкцыянаваныя праслухоўвальныя спэцсродкі. На месца было выклікана сьледча-апэратыўная група СБУ, якая зафіксавала гэты факт. Мы зьвязваем гэта з тым, што менавіта гэты намесьнік — Анжэла Стрыжэўская — зьяўляецца кіраўніком пракурора, які падтрымлівае адміністрацыйны пратакол па А. Сытніку», — напісала Сарган ў фэйсбуку.
Паводле Сарган, для санкцыянаванага праслухоўваньня кабінэту аднаго з кіраўнікоў Генпракуратуры трэба дазвол ад намесьніка генпракурора ці ад самога генпракурора, але ніхто зь іх дазволу не даваў.
Пры гэтым Ларыса Сарган адзначыла, што 20 жніўня ў Сарненскім судзе Ровенскай вобласьці адбудзецца чарговае пасяджэньне па разглядзе адміністрацыйнага пратаколу, складзенага на дырэктара Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Арцёма Сытніка за недэкляраваньне адпачынку на паляўнічай базе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне пачалі крымінальную справу супраць кіраўніка СБУ8 траўня ўкраінскае выданьне «Обозреватель» апублікавала матэрыял, у якім сьцьвярджалася, што Сытнік і ягоная сям’я «абсалютна бясплатна» адпачывалі ў паляўнічым угодзьдзі «Палескае-Сарны» Ровенскай вобласьці.
10 траўня генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што сьледчыя Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў выявілі, што за адпачынак сваёй сям’і і сям’і сяброў Сытнік заплаціў вельмі маленькую суму. «У выпадку адсутнасьці дакумэнтальных абвяржэньняў інфармацыя аб дадзеным факце паступіць у МУС для падрыхтоўкі пратаколу аб карупцыі. Таму што калі чыноўнік атрымлівае любыя паслугі, а хтосьці іншы плаціць, напрыклад, 100 тысяч грыўняў, то гэта называецца неправамерная выгада. Спадар Сытнік павінен быў б гэта паказаць у дэклярацыі як падарунак ці лепш заплаціць сам», — адзначыў Луцэнка.
6 жніўня Сытнік заявіў, што сам заплаціў 25 тысяч грыўняў (каля 1000 даляраў) за адпачынак на паляўнічай базе. Ён адзначыў, што прасіў «пэўную асобу» аплаціць пражываньне на паояўнічай базе, але потым вярнуў гэтай асобе грошы. «Чэкі я, на жаль, не захаваў», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі танкі. «Эксклюзіўная» расейская зброя на Данбасе