Ужо сёньня: 100 год з дня сьмерці Івана Луцкевіча

Іван Луцкевіч

Падзеі 20 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

20 жніўня 1919 году памёр Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску адкрыюць выставу пра заснавальніка «Нашай нівы», ідэоляга беларускай дзяржаўнасьці

Таксама ў гэты дзень

1937 — польскя ўлады забаронілі дзейнасьць Таварыства беларускай асьветы.

1968 — войскі Варшаўскай дамовы ўвайшлі ў Чэхаславаччыну.

1991 — болей за 100 000 чалавек выйшлі да будынку Вярхоўнага Савету РСФСР у Маскве, пратэстуючы супраць змоўшчыкаў, што жадалі скінуць Міхаіла Гарбачова.

1991 — у Менску ў гэты дзень на заклік дэпутатаў Апазыцыі БНФ адбыўся мітынг перад Домам ураду.

1991 — Эстонія абвяшчае сваю незалежнасьць ад СССР.

1998 — найвышэйшы суд Канады адмовіў Квэбэку ў незалежнасьці.

У гэты дзень нарадзіліся

1742 — Тадэвуш Рэйтан, удзельнік Барскай канфэдэрацыі, дэпутат Сойму Рэчы Паспалітай.

Ян Матэйка. Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзел Рэчы Паспалітай

1847 — Баляслаў Прус, польскі пісьменьнік.

1860 — Раймон Пуанкарэ, францускі дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Францыі ў 1913-1920 гадах.

У памяці

1940 — Леў Троцкі, расейскі рэвалюцыянэр, адзін з арганізатараў рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, забіты ў Мэксыцы агентам НКВД.

1991 — Баляслаў Грабінскі, доктар мэдыцыны, беларускі грамадзкі дзяяч.

2011 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец.