Cуд у Чарнігаве арыштаваў намесьніка міністра ў пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Юрыя Грымчака на два месяцы з правам выйсьці пад заклад 6 мільёнаў грыўняў (каля 240 тысяч даляраў).
Грымчака і яшчэ аднаго чалавека затрымалі 14 жніўня. У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі, што яны затрыманыя па справе аб вымагальніцтве $1,1 млн хабару.
«Затрыманыя патрабавалі хабар у суме $1,1 млн ад прадпрымальніка за нібыта садзейнічаньне ў прыняцьці рашэньняў асобамі, ўпаўнаважанымі на выкананьне функцый дзяржавы. Пры атрыманьні часткі сродкаў у памеры $480 тысяч яны былі затрыманыя "на гарачым"», — казалі ў СБУ.
Жонка Грымчака, Юлія, казала, што другі затрыманы — яе брат.
Юрый Грымчак працуе на пасадзе намесьніка міністра з сакавіка 2017 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне пачалі крымінальную справу супраць кіраўніка СБУ