Ужо сёньня: дзень народзінаў Зьдзіслава Стомы

Падзеі 17 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторы.

Дата дня

Зьдзіслаў Стома

17 жніўня 1907 году нарадзіўся Зьдзіслаў Стома, беларускі актор тэатра і кіно.

Таксама ў гэты дзень

1655 — заключана Кейданская дамова аб стварэньні вуніі Вялікага княства Літоўскага са Швэцыяй. Ініцыятарам уніі была вялікая група шляхты, да якой далучыліся Януш і Багуслаў Радзівілы.

1805 — у Менску адкрыўся часовы вайсковы шпіталь. Цяпер гэта галоўны вайсковы клінічны шпіталь Міністэрства абароны Беларусі.

1903 — Джозэф Пуліцэр заснаваў Пуліцэраўскую прэмію.

1920 — пачаліся мірныя перамовы Савецкай Расеі з Польшчай у Менску (пазьней перанесеныя ў Рыгу).

1962 — памежнікі ГДР застрэлілі 18-гадовага Пітэра Фэтчара. Гэта была першая ахвяра пры спробе перайсьці Бэрлінскую сьцяну.

1980 — у Гданьску прынялі 21 патрабаванне страйкоўшчыкаў.

1998 — урад Расеі абвясьціў дэфолт.

У гэты дзень нарадзіліся

1629 — Ян Сабескі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1772 — Ян Зноска беларускі філёзаф, прававед. Выкладаў у Віленскім унівэрсытэце і віленскіх школах, а таксама ў Горадні.

1857 — Ян Цепляк, рымска-каталіцкі царкоўны дзяяч Літвы і Беларусі.

1943 — Робэрт Дэ Ніра, амэрыканскі актор і рэжысэр.

У памяці

1676 — Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн, нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыбітнейшых твораў нямецкае літаратуры XVII ст.

1955 — Фэрнан Лежэ, францускі мастак.

1972 — Аляксандар Вампілаў, расейскі драматург.