У Горадні знайшлі ядры часоў Ягайлы і Вітаўта. ФАТАФАКТ

У Горадні ў двары Старога замка археолягі знайшлі два ядры для асадных машын XIV стагодзьдзя.

На думку археолягаў, каменныя ядры маглі застацца ў зямлі як сьлед змаганьня за ўладу стрыечных братоў караля Ягайлы і князя Вітаўта. Ягайла браў горадзенскі замак у аблогу ў 1390 годзе.

У дыямэтры ядры каля 30 сантымэтраў.

Падчас ранейшых археалягічных дасьледаваньняў ужо знаходзілі падобныя ядры. Іх можна ўбачыць каля гарматы побач з уваходам у гісторыка-археалягічны музэй.