У Кіеве затрымалі намесьніка міністра ў пытаньнях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны Юрыя Грымчака і яшчэ аднаго чалавека. У Службе бясьпекі Ўкраіны паведамілі, што яны затрыманыя па справе аб вымагальніцтве $1,1 млн хабару.
«Затрыманыя патрабавалі хабар у суме $1,1 млн ад прадпрымальніка за нібыта садзейнічаньне ў прыняцьці рашэньняў асобамі, ўпаўнаважанымі на выкананьне функцый дзяржавы. Пры атрыманьні часткі сродкаў у памеры $480 тысяч яны былі затрыманыя "на гарачым"», — кажуць у СБУ.
Адвакат Грымчака Фэлікс Кашарскі паведаміў украінскай службе Радыё Свабода, што прысутнічаў пры ператрусе і з тых часоў свайго падабароннага не бачыў. Сам Юрый Грымчак пакуль не камэнтаваў сытуацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забярэм у іх айфоны». Амэрыканскі аналітык пра тое, як Беларусі вырвацца з расейскай крымінальнай «Системы»Жонка Грымчака, Юлія, кажа, што чыноўніка затрымалі ўвечары 14 жніўня, калі ён выйшаў у краму. Яна сьцьвярджае, што ўпершыню чуе аб хабары, якую інкрымінуюць яе мужу.
Паводле Юліі Грымчак, другі затрыманы — яе брат.
Юрый Грымчак працуе на пасадзе намесьніка міністра з сакавіка 2017 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Слонімскі чыноўнік паскардзіўся ў пракуратуру на чуткі, што яго затрымалі п’яным за стырном