У горадзе Сараў Ніжагародзкай вобласьці Расеі 12 жніўня адбудзецца пахаваньне супрацоўнікаў дзяржаўнай карпарацыі «Росатом», якія загінулі падчас выпрабаваньняў на палігоне ў Архангельскай вобласьці.
У Сараве абвешчаная двухдзённая жалоба ў сувязі з гібельлю пяцярых супрацоўнікаў Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру — Усерасейскага навукова-дасьледчага інстытуту экспэрымэнтальнай фізыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ядзерны інцыдэнт пад Северадзьвінскам адбыўся з прычыны «фатальнага зьбегу абставінаў»З 13.00 11 жніўня і да канца 12 жніўня ў горадзе прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі і адменены забаўляльныя падзеі. У пастанове гаворыцца, што гэта зьвязана з гібельлю людзей пры выкананьні заданьня дзяржаўнага значэньня. Якога заданьня, у тэксьце не ўдакладняецца.
10 жніўня расейская дзяржаўная карпарацыя «Росатом» упершыню афіцыйна прызнала, што выбух у Архангельскай вобласьці 8 жніўня адбыўся на ўстаноўцы з крыніцай радыяцыі. Пяць супрацоўнікаў загінулі, яшчэ трое атрымалі траўмы і апёкі рознай ступені цяжкасьці. Экспэрты мяркуюць, што ў Белым моры маглі праходзіць выпрабаваньні крылатай ракеты зь ядзернай энэргетычнай устаноўкай «Буравесьнік».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падвышаны радыяцыйны фон і двое загінулых. Што адбываецца на расейскім сакрэтным аб’екце?