Супрацоўнікі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру, які праводзіў выпрабаваньні на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам, паставяць помнік, высьвятляюць прычыны інцыдэнту, у выніку якога загінулі пяць чалавек.
Узгараньне і наступны выбух пад Северадзьвінскам адбыліся падчас выпрабаваньня ракеты на марской плятформе, растлумачылі раней у дэпартамэнце камунікацый дзяржаўнай карпарацыі «Росатом». Пасьля завяршэньня выпрабаваньняў адбылося ўзгараньне паліва ракеты з наступным выбухам, які адкінуў некалькіх супрацоўнікаў у мора. Іх пошукі працягваліся да таго часу, пакуль заставалася надзея знайсьці тых, хто выжыў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падвышаны радыяцыйны фон і двое загінулых. Што адбываецца на расейскім сакрэтным аб’екце?Інцыдэнт на вайсковым палігоне пад Северадзьвінскам Архангельскай вобласьці адбыўся ў чацьвер, 8 жніўня. Тады Міністэрства абароны РФ паведаміла пра двух загінулых пры інцыдэнце з вадкаснай рухавіковай прыладай, не ўдакладняючы, пра якую распрацоўку ідзе гаворка. Пазьней рэгіянальныя ўлады ўдакладнілі, што яшчэ шэсьць чалавек застаюцца ў бальніцах.
У ноч на суботу, 10 жніўня, дзяржаўная карпарацыя «Росатом» паведаміла, што ахвярамі інцыдэнту сталі пяць супрацоўнікаў карпарацыі, яшчэ трое шпіталізаваныя.
Пры выпрабаваньнях рэалізоўваўся «непрагназаваны сцэнар»
Выбух адбыўся з прычыны фатальнага зьбегу абставінаў, заявіў навуковы кіраўнік цэнтру ў Сарове Вячаслаў Салаўёў.
«Гэта быў фатальны зьбег абставінаў, які здарыўся пры нашых выпрабаваньнях. Мы цяпер у гэтым спрабуем разабрацца«», — сказаў Салаўёў.
«Нашы навукоўцы цяпер у пастаянным кантакце, мы аналізуем увесь ланцуг падзей для таго, каб зразумець маштаб аварыі і зразумець яе прычыну. І ня толькі зразумець, але і выключыць магчымасьць падобных аварый у будучыні», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі 8 жніўня мог выбухнуць рухавік на ядзерным паліве, — ReutersПаводле намесьніка навуковага кіраўніка цэнтру Аляксандра Чарнышова, пры выпрабаваньнях рэалізоўваўся «непрагназаваны сцэнар».
Дырэктар цэнтру Валянцін Касьцюкоў адзначыў, што супрацоўнікі, якія загінулі ў выніку выбуху, спрабавалі прадухіліць трагедыю.
«Паводле папярэдняга аналізу мы бачылі і адчувалі, што яны змагаліся за тое, каб узяць сытуацыю ў рукі», — сказаў Касьцюкоў.