Прэм’ер-міністар Ізраілю Нэтаньягу ўпершыню за 20 гадоў наведае Ўкраіну

Нэтаньягу прыляціць у Кіеў 18 жніўня

Міністэрства замежных справаў Ізраілю паведаміла, што Нэтаньягу прыляціць у Кіеў 18 жніўня. Ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прыме ўдзел у цырымоніі памяці загінулых у Бабіным Яры.

Апошні раз Нэтаньягу прыяўджаў ва Ўкраіну падчас сваёй першай кадэнцыі на пасадзе прэм’ер-міністра — у 1999 годзе.

17 верасьня адбудуцца першыя ў гісторыі Ізраілю паўторныя парлямэнцкія выбары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ізраілі парлямэнт самараспусьціўся празь месяц пасьля прысягі

Па выніках выбараў у Кнэсэт, якія адбыліся 9 красавіка, узначальваная Нэтаньягу партыя «Лікуд» і новы цэнтрысцкі блёк «Сіне-белыя» атрымалі па 35 дэпутацкіх мандатаў (з 120). Аднак з улікам папярэдніх кааліцыйных дамоўленасьцяў паміж партыямі і блёкамі на выбарах у парлямэнт Нэтаньягу забясьпечыў сабе падтрымку 65 дэпутатаў.

Асноўнай праблемай, якая прывяла да крызісу, стала няздольнасьць Нэтаньягу дамовіцца з Авігдорам Лібэрманам — лідэрам партыі «Наш дом — Ізраіль», за якую галасуюць пераважна выхадцы з краін былога СССР. Нэтаньягу адмовіўся падтрымаць прапанову Лібэрмана выступіць з законам, які б дазволіў забіраць у войска артадаксальных габрэяў.