Паліцыя Ганконгу ўжыла сьлезацечны газ на антыўрадавым мітынгу, які зьбіраецца 10-ты тыдзень запар.
Тысячы актывістаў перакрылі рух у цэнтральнай частцы гораду, дзе разьмешчаны ўрадавыя структуры, не зважаючы на забарону паліцыі на маршы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Горад, які ня хоча быць кітайскім. Чаму пратэсты ў Ганконгу ня маюць вялікага сэнсуАпошнімі месяцамі тут адбываюцца масавыя выступы гарадзкога насельніцтва супраць росту ўплыву Пэкіну. Акцыі пратэсту перарастаюць у сутычкі з паліцыяй.
Па-сэпаратысцку настроеныя ганконгцы ўжо дамагліся ад гарадзкой адміністрацыі адмены закону аб экстрадыцыі правапарушальнікаў у распараджэньне цэнтральных праваахоўных органаў Кітаю.