Міністэрства гандлю Беларусі адзначыла, што рост цэнаў апераджае рост даходаў насельніцтва: цэны на спажывецкія тавары растуць на 5,5–6,2% у гадавым выражэньні.
Пакуль інфляцыя «ў межах прагназаванай траекторыі», але міністэрства бачыць пагрозу: некаторыя тавары даражэюць на 9–11%, калі рэальныя заробкі растуць на 7,6%, а рэальныя даходы — на 7,2%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эканамічныя задачы Беларусі на 2020 год: рост заробку на 2,1%, інфляцыя — у межах 5%«Такая інтэнсыўнасьць прыросту цэнаў апярэджвае рост даходаў насельніцтва, што фактычна зьніжае даступнасьць прадуктаў харчаваньня і пакупніцкую здольнасьць агулам, перш за ўсё для найбольш уразьлівых пластоў насельніцтва, — піша Мінгандлю. — Пры гэтым на фоне запаволеньня росту цэнаў вытворцаў больш паскораны рост дэманструюць розьнічныя цэны, збольшага ў выніку росту гандлёвых надбавак».
Дамовіліся на максымальныя гандлёвыя надбаўкі
Міністэрства расказала, што правяло шэраг сустрэчаў з буйнымі гандлёвымі сеткамі пра магчымыя меры рэгуляваньня і па выніках вызначыла максымальны ўзровень гандлёвых надбавак на «сацыяльна значныя тавары». Поўны сьпіс тут, і ў ім вызначаныя такія максымальныя гандлёвыя надбаўкі:
- 15% — на пастэрызаванае малако і кефір тлустасьцю да 2,5%, сьмятану тлустасьцю да 20%, тварог тлустасьцю да 6% без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў;
- 20% — на ялавічыну, сьвініну (акрамя бескасцёвага мяса), тушкі курэй, куранят-бройлераў, жытнёва-пшанічны хлеб (за выключэньнем нарэзанага), масла тлустасьцю да 72,5%;
- 25% — на яйкі катэгорыі С-2;
- 30% — на цьвёрды і паўцьвёрды сыр, пшанічную муку найвышэйшага гатунку, манную, прасяную і аўсяную крупы, сьвежыя буракі, моркву, белакачанную капусту, рэпчатую цыбулю, агуркі, памідоры і бульбу.
Нагадалі пра сьпіс «сацыяльна-значных тавараў»
Калі па выніках жніўня ў суадносіны цэнаў і заробкаў ня будзе станоўчых зьменаў па ўсім ланцужку ад вытворцаў да розьнічных прадаўцоў, Мінгандлю будзе разглядаць пытаньне аб увядзеньні часовага рэгуляваньня цэнаў на сацыяльна-значныя тавары (закон дазваляе ўводзіць такое рэгуляваньне максымум на 90 дзён). Сьпіс гэтых тавараў нязьменны з 2014 году. Цалкам ён апублікаваны тут, і ў ім ёсьць:
- мяса курэй і куранятаў-бройлераў, ялавічына і сьвініна;
- яйкі курыныя;
- рыба сьвежая сямейства карпавых і рыба сьвежамарожаная;
- малако кароваў пастэрызаванае і кефір з малака кароваў;
- сьмятана і тварог;
- масла сьметанковае, алейсланечнікавы і рапсавы;
- хлеб жытні і жытна-пшанічны;
- мука пшанічная;
- грэчка і рыс белы шліфаваны;
- макароны сухія без мукі цьвёрдых гатункаў пшаніцы;
- цукар белы крышталёвы;
- аўсяныя камякі;
- дзіцячае харчаваньне: сухія сумесі, кашы, кансэрвы і сокі.