«На 80 жыхароў адна душавая». Як жывецца ў найстарэйшым інтэрнаце Магілёва

Your browser doesn’t support HTML5

Гэты інтэрнат менш як за два кілямэтры ад аблвыканкаму, на вуліцы Індустрыяльнай, 7. Будынку больш за пяцьдзясят гадоў. Сьцены развальваюцца, дах працякае, са столі сыплецца тынкоўка. У прыбіральні няма вэнтыляцыі і стаіць смурод. Больш як на 80 жыхароў — адна душавая.