Даўгавусы сэрб, індыйскі дужаньнік і сыбірскія шаманы. 11 фотаімгненьняў тыдня
Казахскі вайсковец выступае на апошніх Вайсковых міжнародных гульнях.
Параплянэрысты ўзьбіраюцца на гару каля Кабулу.
Саудаўская паліцыянтка прымае экстраныя званкі перад пачаткам паломніцтва ў Мэку.
Чалавек едзе на матацыкле міма палаючага торфу. Ужо ў шасьці правінцыях Інданэзіі абвясьцілі надзвычайнае становішча.
Індыйскі дужаньнік пасьля бою на народным фэсьце, які традыцыйна прысьвечаны пакланеньню зьмеям.
Сыбірскія шаманы спрабуюць выклікаць дождж для змаганьня з палаючымі лясамі.
Аўганскі хлопчык нясе тачку ў гарах каля Кабулу.
Сямідзесяцігадовы Зоран Лазарэвіч паказвае свае вусы падчас спаборніцтва па самых даўгіх вусах у кляштары 15 стагодзьдзя каля вёскі Рэкавац у цэнтральнай Сэрбіі. Лазарэвіч зь яго 140-сантымэтровымі вусамі перамог на спаборніцтвах.
Сям'я назірае за выбухамі ў складах з боепрыпасамі каля гораду Ачынск у Краснаярскай вобласьці Расеі. У выніку выбухаў 12 чалавек былі параненыя, адзін зьнік бязь вестак, 15 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Пакістанскія прадаўцы перавозяць жывёлаў у аўтобусе ў падрыхтоўцы да Куран-Байраму, мусульманскаму сьвята, прысьвечанага памяці ахвярапрынашэньня прарока Ібрагіма (Абрагама).
Адпачынак каровы; вёска Багучаны ў Краснаярскай вобласьці Расеі.