Аляксандар Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указ, які дазваляе бязмытны гандаль алькаголем і тытунёвымі вырабамі на борце беларускіх самалётаў, піша Pravo.by.
Тытунёвыя і алькагольныя вырабы будуць адгружаць у самалёты з крамаў duty free «для выкарыстаньня ў якасьці харчоў, якія вывозяцца з мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюза».
Алькагольныя і тытунёвыя вырабы будуць рэалізоўваць на бартах паветраных суднаў паводле заключаных паміж уладальнікамі крам бяспошліннага гандлю і беларускімі авіяцыйнымі арганізацыямі дамовамі.
Спэцыяльны дазвол (ліцэнзія) на права ажыцьцяўленьня розьнічнага гандлю алькагольнымі напоямі і (або) тытунёвымі вырабамі, выдадзены ўладальніку крамы бяспошліннага гандлю, дае права ажыцьцяўленьня разноснага гандлю на бартах паветраных суднаў.
Дакумэнт набудзе моц 8 жніўня.