Злучаныя Штаты сочаць за сытуацыяй і праводзяць цесныя кансультацыі з саюзьнікамі — Паўднёвай Карэяй і Японіяй — пасьля таго, як у СМІ зьявілася паведамленьне пра тое, што Паўночная Карэя запусьціла дзьве ракеты нявызначанага тыпу. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў прадстаўнік адміністрацыі ЗША.
Увечары 5 жніўня інфармацыйнае агенцтва Yonhap паведаміла, што Паўночная Карэя выпусьціла ва ўсходнім кірунку ў мора дзьве ракеты з правінцыі Хванхэ-Намдо. У сваім паведамленьні агенцтва цытавала крыніцу з Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КНДР зноў запусьціла балістычную ракету — трэці раз за 8 дзёнЗапуск ракет Пхэньянам пракамэнтавалі і ў Японіі. У Міністэрстве абароны краіны заявілі, што пакуль ня бачаць непасрэднай пагрозы бясьпецы сваіх тэрыторый.
У заяве вайсковага ведамства Японіі таксама гаворыцца, што яно ня можа пацьвердзіць, ці праляталі якія-небудзь балістычныя ракеты над яе тэрыторыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КНДР скрала з дапамогай хакераў 2 мільярды даляраў на зброю масавага зьнішчэньня