Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 5 жніўня анансаваў закон пра сьмяротнае пакараньне для тых, хто робіць у ЗША масавыя забойствы на глебе нянавісьці. Так ён адрэагаваў на узброеныя напады на людзей у Эль-Паса (штат Тэхас) і Дэйтане (штат Агаё), дзе ў мінулыя выходныя загінулі 21 і 10 чалавек.
«Сёньня я даю ўказаньне Міністэрству юстыцыі падрыхтаваць закон, які гарантуе: тыя, хто робіць злачынствы на глебе нянавісьці і масавыя забойствы, будуць асуджаныя на сьмяротнае пакараньне. І гэтая найвышэйшая мера пакараньня будзе прымяняцца хутка, рашуча, бяз доўгіх гадоў непатрэбных адтэрміновак», — сказаў прэзыдэнт ЗША, выступаючы ў Белым доме.
Нядаўна адміністрацыя Трампа аднавіла ў ЗША сьмяротнае пакараньне на фэдэральным узроўні. Гэтая мера пакараньня ў ЗША ўжываецца ў адносінах да забойцаў і тэрарыстаў, але далёка не ва ўсіх штатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы страляніны ў Тэхасе і Агаё. ВідэаНекаторыя СМІ і палітыкі вінавацілі Трампа ў тым, што ягоная рыторыка спрычынілася да расстрэлу ў Эль-Паса (21-гадовы нападнік абраў ахвярамі найперш выхадцаў з Лацінскай Амерыкі і паведамляў у сваім маніфэсьце, што трэба спыніць «лацінаамэрыканскае ўварваньне» у ЗША).
Трамп у сувязі з гэтым заявіў, што «нянавісьці няма месца ў Амэрыцы». Ён сказаў, што «ў адзін голас наш народ павінен асудзіць расізм, нецярпімасьць і белы супрэмасізм».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другая страляніна ў ЗША за суткі: у штаце Агаё 9 забітых, 16 раненых