Бацюшка забараніў музыкам выступаць у руінах царквы. Фотарэпартаж з фэстывалю SPRAVA

Упершыню фэстываль трохдзённы. Галоўнае «месца сілы» на паўвостраве — Траецкая царква 16-га стагоддзя.

Гэтым разам на «Cправе» сабралася каля 2 тысяч чалавек. 

Марына вучыцца ў Менску і на вакацыях прыехала добраахвотна папрацаваць на кухні. «Ехала не адпачываць», — усьміхаецца дзяўчына.

На невялічкім кірмашы можна было купіць вырабы мясцовых майстроў.

Адметнасьць «Cправы» — уваход з сабакамі вітаецца.

За два тыдні да пачатку фэстывалю на паўвострав зьяхалася каля сотні валянтэраў, якія дапамагалі ўладкоўваць прастору да прыезду гасьцей.

Апроч канцэртаў, можна было наведаць лекцыі, майстар-класы і кінапаказы.

Гастраэнтузіясты маглі падрыхтаваць уласную кропку на фудкорце. Гандлявалі ліманадамі, гарбатай, хумусам, блінчыкамі і гароднінай.

Выстава на мурах старой фэрмы ад каманды «Месяца фатаграфіі ў Менску».

Імправізаваны пэрфарматыўны тэатар.

Летась у Чарэі прайшла міжнародная школа архітэктуры «Ex Nihilo». Больш за 130 удзельнікаў стваралі драўляныя аб'екты на паўвостраве. 

Тэатральныя чыткі ад Цэнтру беларускай драматургіі.

Арт-аб'ект з «Запарожаца» зрабілі адмыслова для фэстывалю.

Надвор'е на фэстывалі не падвяло, хаця сыноптыкі абяцалі халады і дажджы.

Валянтэры на палявой кухні гатуюць на ўсіх. Кошт — «cправядлівая цана», колькі не шкада.

«Справу» называюць «фэстывалем месца», а не музычным фэстам, таму што лайнап мяняецца, а паўвостраў застаецца.

Валянтэры пабудавалі вежу для назіраньня за птушкамі. Пад ёю разьмясьцілася дыджэй-сцэна Radio Plato.

Каця Аверкава і Мацей Сабураў пераехалі зь Менску ў вёску Белая Царква шэсьць гадоў таму. А тры гады таму яны зладзілі першы фэстываль SPRAVA.

Мультымэйдыйная праекцыя архіўных фатаздымкаў на сьцяне царквы падчас канцэрту. У першы дзень фэстывалю у руінах царквы прайшоў канцэрт Five-Storey Ensemble. На другі дзень прыехаў бацюшка і забараніў праводзіць канцэрты ў царкве. Выступы перанесьліся на галоўную сцэну.

SPRAVA пазіцыянуецца, як эка-фэстываль. Нават мыла тут выкарыстоўваюць бессульфатнае, бяз шчолачы. Сьмецьце сартуецца. За гэта адказваюць валянтэры «Зялёнай сеткі».
 

Апроч двух кропак з мясам, ежа на фудкорце была веганская.

Арт-сьцежка з інсталяцыямі зь люстэркаў.

Украінскі музычны гурт Zapaska.

Больш за 35 музыкаў і музычных гуртоў прыехалі сыграць на фэстывалі.