Больш чым на 10 метэастанцыях мінулай ноччу абнавіліся абсалютныя мінімумы тэмпэратур, піша БелаПАН са спасылкай на дадзеныя Meteoinfo.by.
Халадней за ўсё было ў:
- Клічаве — 4,8 градуса вышэй за нуль (6 у ноч на 4 жніўня 1999 года);
- Бабруйску — 5,3 (6,9 у 1999-м);
- Лынтупах — 5,5 (5,8 у 2011- м);
- Верхнядзвінску — 5,9 (6 у 1976-м);
- Беразіне — 5,9 (8 у 1999-м).
Абнавіліся рэкорды таксама ў:
- Нарачы — 6,1 (6,7 у 1999-м);
- Езярышчы — 6,3 (6,7 у 1999-м);
- Жлобіне — 7,1 (7,2 у 1965-м);
- Акцябры — 7,4 (7,7 у 1989-м);
- Сянно — 7,8 (8,7 у 1999-м);
- Мсьціславе — 8,3 (11,3 у 2016-м).
У Барысаве паўтарыўся рэкорд 54-гадовай даўніны — 8 градусаў.
Напярэдадні абнавіўся тэмпэратурны мінімум у:
- Васілевічах — 6,6 (паўтарыўся рэкорд 1969 года);
- Брагіне — 7,7 (7,9 у 1993 годзе).
Паводле прагнозу сыноптыкаў, ноч на 5 жніўня таксама будзе халоднай.
Раней Белгідрамет адзначаў, што сярэдзіна цяперашняга лета аказалася самай халоднай за апошнія 20 гадоў. Тэмпературныя антырэкорды ночы абнаўляліся 4, 5 і 13–16 ліпеня. Між тым першая трэць лета аказалася анамальна гарачай, новыя рэкорды фіксаваліся 18 дзён чэрвеня (з 4-га па 17-е, 20-га, 21-га, 26-га і 30-га), а таксама 1 ліпеня.