Падчас страляніны ў амэрыканскім Дэйтане 9 чалавек былі забітыя, 16 раненыя, піша «Голас Амэрыкі» са спасылкай на паліцыю. Стралка забілі паліцэйскія, яго матывы невядомыя.
Здарэньне адбылося ў ноч на 4 жніўня. Гэта другая страляніна ў ЗША за апошнія суткі. 3 жніўня падчас страляніны ў тэхаскім Эль-Паса на мяжы зь Мэксыкай 20 чалавек былі забітыя і каля 20 раненыя.
Страляніна вялася з пнэўматычнай вінтоўкі ля бару Ned Peppers Bar у цэнтры Дэйтана.