Падчас страляніны ў тэхаскім Эль-Паса на мяжы зь Мэксыкай 20 чалавек былі забітыя і каля 20 раненыя, піша CNN са спасылкай на мясцовыя ўлады Тэхасу.
Падазраванага ў страляніне ўзялі пад варту, яго матывы невядомыя. Улады выключылі вэрсію зь некалькімі стралкамі.
Страляніна пачалася на паркоўцы перад крамай Walmart.
Па колькасьці ахвяраў і пацярпелых страляніна ў Эль-Паса трапляе ў лік дзесяці самых масавых забойстваў у гісторыі ЗША.