За ўвесь час уборачнай зафіксавана 39 злачынстваў, большасьць зь якіх носяць карупцыйны характар, а таксама больш за тысячу крадзяжоў і прадукцыі і камплектуючых да сельгастэхнікі, паведамля МУС.
- У Гомельскай вобласьці распачата адразу тры крымінальныя справы за хабарніцтва. Фігурантамі сталі работнік фірмы, намесьнік дырэктара прадпрыемства і кладаўшчык, які на момант учыненьня злачынства быў галоўным інжынэрам. Усе трое атрымалі хабары ад дырэктара гомельскага прадпрыемства. Грошы былі гарантам таго, што ўсе тры прадпрыемствы будуць купляць запасныя часткі да сельскагаспадарчай тэхнікі менавіта ў гэтым прадпрыемстве.
- У Горадзенскай вобласьці распачата крымінальная справа за махлярства, учыненае ў буйным памеры. Дырэктар прадпрыемства «АНВП-груп» пад падставай пастаўкі пшаніцы завалодаў амаль 7,9 тысяч рублёў, якія належалі іншаму прадпрыемству.
- На Берасьцейшчыне ў крадзяжы падазраецца мэханізатар, які скраў больш за 300 л паліва, што належалі прадпрыемству.
- У Магілёўскай вобласьці загадчыца склада і яе змоўшчык скралі з тэрыторыі фірмы 30 літраў угнаеньняў на агульную суму 618 рублёў.
На працягу ўсяго пэрыяду ўборачнай у ёй удзельнічае Дзяржаўтаінспэкцыя. Супрацоўнікі ДАІ выявілі амаль 8 тыс. адзінак тэхнікі зь ня пройдзены тэхаглядам: 3,5 тыс. аўтамабіляў, 2,4 тыс. трактароў, 1,7 тыс. камбайнаў, 203 самаходных машыны.
За рулём у п’яным выглядзе былі выяўленыя 29 мэханізатараў.
Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава, за ўвесь час уборачнай было складзена больш за 2,2 тыс. адміністрацыйных пратаколаў у дачыненьні да работнікаў прадпрыемстваў.