Колькасьць затрыманых на няўзгодненай акцыі ў падтрымку незалежных кандыдатаў у Масгардуму перавысіла 600 чалавек. Пра гэта паведамляе расейскі праваабарончы партал «ОВД-Инфо», які праводзіць маніторынг дзеяньняў паліцыі і аказвае дапамогу затрыманым.
Некалькі чалавек паскардзіліся на пабоі. У прыватнасьці, сябра ўчастковай выбарчай камісіі Аляксандр Сьвідзерскі распавёў «ОВД-Инфо», што яго мэтанакіравана білі па нырках у аўтазаку. Іншаму затрыманаму раздушылі акуляры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць затрыманых на акцыях пратэсту ў Маскве перавысіла 600 чалавек. ВІДЭАКарэспандэнт Радыё Свабода паведамляе, што затрыманьнямі ў цэнтры Масквы кіруе былы палкоўнік украінскага «Беркута» Сяргей Кусюк, які займаўся разгонам пратэстаў на кіеўскім Майдане, а пасьля рэвалюцыі зьбег у Расею і быў узяты на працу ў расейскія праваахоўныя органы.
Большасьць незалежных кандыдатаў у дэпутаты Масгардумы, якія ўдзельнічалі ў пратэстах апошніх тыдняў, цяпер арыштаваныя па адміністрацыйных артыкуламі з прычыны акцыі ля мэрыі Масквы 27 ліпеня. На ёй паліцыя і Расгвардыя затрымалі больш за тысячу чалавек, заведзеныя адміністрацыйныя і крымінальныя справы.
Улады Масквы расцэньваюць акцыі пратэсту ў падтрымку незалежных кандыдатаў як «масавыя беспарадкі».