Суд Маскоўскага раёну Менску 1 жніўня вынес рашэньне па справе аб аплаце міліцыі грошай за ахову мітынгу-канцэрту 24 сакавіка, прымеркаванага да 101-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзень Волі – 2019. Максымальна сьцісла11 чэрвеня арганізатары Дня Волі падалі пазоў у суд Маскоўскага раёну Менску з патрабаваннем скасаваць дамову на аказаньне паслуг аховы правапарадку. Абгрунтаваньнем стаў факт затрыманьня падчас акцыі апазыцыянэраў Зьмітра Дашкевіча і Віталя Рымашэўскага «людзьмі ў цывільным». Міліцыя адказала на гэта патрабаваньнем плаціць.
Рашэньне мелі прыняць яшчэ ў ліпені, але дату судовага паседжаньня на 1 жніўня на падставе таго, што прадстаўнік ГУУС падрыхтаваў новыя патрабаваньні з улікам пені. На момант падачы пазову гэтая лічба была істотна меншай — 7 259 рублёў.
Цяпер судзьдзя Вольга Гусакова пастанавіла: у задавальненьні пазову арганізатараў Дня Волі адмоўлена, патрабаваньні міліцыі задаволеныя ў поўным абʼёме, згодна з прадстаўленым імі ў судовым пасяджэньні разьлікам.
Арганізатары не змаглі дамагчыся ад супрацоўнікаў ГУУС тлумачэньня іх дзеяньняў. Акрамя таго, яны палічылі парушэньнем дамовы забарону для ўдзельнікаў мітынгу пакідаць імпрэзу зь бел-чырвона-белымі сьцягамі пад пагрозай затрыманьня. Пазванымі зьяўляюцца заяўнікі акцыі, лідэры шэрагу палітычных партыяў і рухаў: Юрась Губарэвіч (рух «За свабоду»), Вольга Кавалькова («Беларуская хрысьціянская дэмакратыя»), Мікалай Казлоў (Аб’яднаная грамадзянская партыя) і Ігар Барысаў (БСДП Грамада).
На судзе 1 жніўня Барысаў заявіў хадайніцтвы аб допыце Рымашэўскага як сьведкі, далучэньні да справы відэа аб дзеяньнях праваахоўнікаў на мітынгу і дакумэнтаў пра папярэднія штрафы арганізатарам. Першае і трэцяе суд задаволіў, але адмовіўся далучаць відэа — Барысаў заявіў хадайніцтва аб адводзе судзьдзі, але судзьдзя не пагадзілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзем зьвяртацца ў Канстытуцыйны суд». Яшчэ аднаго заяўніка аштрафавалі за Дзень ВоліСуд таксама далучыў да справы справаздачу «Вясны», дзе сьцьвярджалася, што на мітынгу было 1400 чалавек (больш, чым было ў заяўцы на акцыю). Старшы інспэктар міліцыі Сяргей Астафьеў заявіў на судзе, што столькі людзей было адначасова (раскрыць мэтодыку падліку і колькасьць «людзей у цывільным» на акцыі ён адмовіўся), Рымашэўскі ж казаў, што адначасова было толькі да 300 чалавек.
Барысаў адзначыў, што масавыя мерапрыемствы больш як на 1000 чалавек ня могуць арганізоўваць фізычныя асобы, а толькі юрыдычныя, і заявіў, што ўмовы правядзеньня акцыяў цяпер супярэчаць Канстытуцыі і парушаюць права грамадзянаў на мірныя сходы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А мітынгі будуць? Палітыкі адказалі, што будзе з вулічнымі акцыямі пасьля адмовы ад «Чарнобыльскага шляху»