Урад Вялікай Брытаніі выдзеліў дадатковыя 2,1 мільярда фунтаў стэрлінгаў (2,6 мільярда даляраў) на падрыхтоўку да выхаду з Эўрапейскага Зьвязу без пагадненьня, тым самым падвоіўшы раней адведзеную на Brexit суму, паведамляюць агенцтвы Reuters і Bloomberg.
Рашэньне аб выдзяленьні дадатковых сродкаў прыняў новы міністар фінансаў Вялікай Брытаніі Саджыд Джавід. Палова грошай пойдзе на паляпшэньне памежнай і мытнай інфраструктуры і забесьпячэньне доступу да крытычна важных мэдыцынскіх тавараў. Іншыя сродкі пры неабходнасьці дадуць дзяржаўныя ведамствы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Brexit гэта кепска, але выгадна БеларусіЯк адзначае Bloomberg, сёлета на Brexit выдаткавалі ўжо 4,3 мільярда фунтаў, а агульная сума дасягнула 6,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў (больш за 7,6 мільярда даляраў).
Вялікая Брытанія павінна была пакінуць Эўразьвяз яшчэ 29 сакавіка, аднак парлямэнт адхіліў усе прапановы ўраду экс-премьера Тэрэзы Мэй. 10 красавіка Мэй і лідэры Эўразьвязу на экстраным саміце ў Брусэлі дамовіліся аб працягу тэрміну Brexit да 31 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джонсан стаў новым прэмʼерам Вялікабрытаніі — 5 сьведчаньняў таго, што зь ім ня будзе сумна24 ліпеня прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі стаў Борыс Джонсан. Ён заяўляў, што Брытанія пакіне Эўразьвяз да 31 кастрычніка, нават калі давядзецца зрабіць гэта без пагадненьня.